Галоўная Пра Цэнтр новых ідэй

РЭФОРМЫ F.A.Q.

Усё, што трэба ведаць пра трансфармацыю Беларусі
Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі ўзнікла больш шуму і “туману”, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бяднейшыя, калі пачнуцца рэформы, і хто нам дапаможа іх зрабіць. Каб разабрацца ў гэтым, мы і запускаем праект “Рэформы F.A.Q”. У ім эканаміст Алесь Аляхновіч і палітолаг Рыгор Астапеня адказваюць на восем самых важных пытанняў аб трансфармацыі.

Якія рэформы патрэбныя Беларусі?

Насамрэч Беларусь – унікальная краіна. Нашая палітычна-эканамічная мадэль кардынальна адрозніваецца ад мадэляў усіх нашых суседзяў, больш і менш паспяховых. І, канешне, у беларускай сістэме можна адшукаць добрыя бакі, але, відавочна, ёй патрэбныя вялікія змены.

Умоўна кажучы, рэформы можна разбіць на чатыры кірункі. Хоць у практыцы, канешне, яны ўсе непадзельныя, бо адна без другой мае мала сэнсу.

Па-першае, макраэканамічная стабілізацыя, якая ў Беларусі адбываецца на нашых вачах. Калі паглядзець, як выраслі цэны за першыя 1000 дзён кіравання Паўла Калаура ў Нацбанку, і параўнаць з коштамі пры ранейшых кіраўніках, то розніца вялізная.

Нацбанк
Infogram

Па-другое, паляпшэнне бізнес-асяроддзя ў шырокім сэнсе. Гаворка не толькі пра функцыянаванне прыватнага бізнесу, але і дзяржпрадпрыемстваў. Бо, па вялікім рахунку, пытанне, што рабіць з неэфектыўнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, – гэта і ёсць сёння самая балючая праблема беларускіх рэформаў.

Калі параўнаць дабрабыт у самых эканамічна свабодных і несвабодных краінах Еўропы, то выразна відаць, што свабода карэлюецца з заможнасцю. І паглядзеўшы на Індэкс вядзення бізнесу Сусветнага банка, можна падумаць, што Беларусь таксама эканамічна свабодная краіна. Але гэты Індэкс не замярае нефармальных бар’ераў для бізнесу, якія ў Беларусі досыць высокія.

Свабода
Infogram

Гэта звязвае нас з трэцім кірункам рэформаў – дзяржаўным кіраваннем. Бо паляпшэнне эканамічных умоваў дае мала плёну без пашаны да закону, правоў уласнасці.

У Беларусі, якую часта параўноўваюць з Украінай ці Расіяй, прынята хваліць уласную дзяржаўную эфектыўнасць. Мы, канешне, можам быць лепшымі за гэтых суседзяў, але па еўрапейскіх мерках мы выглядаем досыць слаба. Многія чыноўнікі баяцца браць адказнасць на сябе, рашэнні могуць прымацца гадамі. І віна тут шмат у чым ляжыць на беларускай палітычнай сістэме, у якой мала месца для дыялогу, які вельмі патрэбны для функцыянавання дзяржавы.

Да гэтага варта дадаць яшчэ беларускую карумпаванасць. Зноў жа яна не такая вялікая ў параўнанні з Украінай ці Расіяй, але ўсё ж беларуская карупцыя досыць значная. Толькі на адных дзяржаўных закупках Беларусь штогод можа губляць да мільярда долараў, паводле падлікаў беларускага эксперта Уладзіміра Кавалкіна.

Чацвёртая група рэформаў – гэта эканоміка ведаў. І тут пакуль што ўсё трагічна: якасць сярэдняй і вышэйшай адукацыі ўвесь час падае. Беларуская навука бедная, ізаляваная ад свету, мае слабы менеджмент, імітуе вынікі. Канешне, у Беларусі існуюць тэхналагічныя кампаніі, але іх зусім не шмат, каб яны маглі зрабіць нашую радзіму сучаснай краінай.

І апошняя рэч. Насамрэч асобныя рэформы прыносяць мала плёну, яны мусяць ісці разам, бо цяжка ўявіць эканоміку ведаў ці эфектыўны бізнес там, дзе няма адэкватнага дзяржаўнага кіравання. Як кажа славацкі рэфарматар Іван Міклаш: “Мы можам правесці хоць найлепшую ў свеце рэформу, але, калі гэта будзе адна рэформа, яна не будзе працаваць”.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

На самом деле, Беларусь – уникальная страна. Наша политико-экономическая модель кардинально отличается от моделей всех наших соседей, более и менее успешных. И, конечно, в беларуской системе можно отыскать хорошие стороны, но, очевидно, ей нужны большие изменения.

Условно говоря, реформы можно разбить на четыре направления. Хотя на практике, конечно, они все неразделимы, так как одна без другой имеет мало смысла.

Во-первых, макроэкономическая стабилизация, которая в Беларуси происходит на наших глазах. Если посмотреть, как выросли цены за первые 1000 дней правления Павла Каллаура в Нацбанке, и сравнить с ценами при прежних руководителях, то разница огромная.

Нацбанк
Infogram

Во-вторых, улучшение бизнес-среды в широком смысле. Речь не только о функционировании частного бизнеса, но и госпредприятий. Ведь, по большому счету, вопрос, что делать с неэффективными государственными предприятиями, ̶ это и есть сегодня самая болезненная проблема беларуских реформ.

Если сравнить благополучие в самых экономически свободных и несвободных странах Европы, то отчетливо видно, что свобода коррелирует с благополучием. И посмотрев на Индекс ведения бизнеса Всемирного банка, можно подумать, что Беларусь также экономически свободная страна. Но этот Индекс не замеряет неформальные барьеры для бизнеса, которые в Беларуси достаточно высоки.

Свабода
Infogram

Это связывает нас с третьим направлением реформ – государственным управлением. Ведь без уважения к закону, правам собственности улучшение экономических условий приносит мало плодов.

В Беларуси, которую часто сравнивают с Украиной или Россией, принято хвалить собственную государственную эффективность. Мы, конечно, можем быть лучше этих соседей, но по европейским меркам мы выглядим достаточно слабо. Многие чиновники боятся брать ответственность на себя, решения могут приниматься годами. И вина здесь во многом лежит на беларуской политической системе, в которой мало места для диалога очень нужного для функционирования государства.

К этому следует еще добавить беларускую коррумпированность. Опять же, она не такая большая по сравнению с Украиной или Россией, но все же беларуская коррупция достаточно значительна. Только на одних государственных закупках Беларусь ежегодно может терять до миллиарда долларов по подсчетам беларуского эксперта Владимира Ковалкина.

Четвертая группа реформ – это экономика знаний. И тут пока что все трагически: качество среднего и высшего образования постоянно падает. Беларуская наука бедна, изолирована от мира, имеет слабый менеджмент, имитирует результаты. Конечно, в Беларуси существуют технологические компании, но их совсем немного, чтобы они могли сделать нашу родину современной страной.

И последнее. На самом деле, отдельные реформы приносят мало пользы, они должны идти вместе, потому что трудно представить экономику знаний или эффективный бизнес там, где нет адекватного государственного управления. Как говорит словацкий реформатор Иван Миклош: «Мы можем провести хоть лучшую в мире реформу, но, если это будет одна реформа, она не будет работать».

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Ці жыццё стане горшым, калі пачнуцца рэформы?

Кожны лек можа мець непажаданыя эфекты. Ці азначае гэта, што мы не павінны імі карыстацца? Не. Трэба паставіць правільны дыягназ, выбраць адпаведныя лекі і сачыць за іх вынікамі.

Сёння, больш як праз 25 гадоў пасля пачатку эканамічнай трансфармацыі, амаль усе постсацыялістычныя краіны жывуць лепш чым у г.зв. сацыялістычныя часы. А найбольшага поспеху дасягнулі тыя краіны, якія пачалі рэформы раней і праводзілі іх мэтанакіравана. Сярод іх Польшча, Чэхія, Славакія, Эстонія, Літва, Латвія.

Але нават для іх пераход да рынкавых адносін не быў лёгкім, асабліва ў першыя гады. Усе гэтыя краіны без выключэння мелі спачатку эканамічны спад. Пры гэтым спад быў менш працяглы і менш глыбокі ў краінах, якія праводзілі радыкальныя рэформы. У Польшчы, якая ёсць, бадай, найлепшым прыкладам рынкавай трансфармацыі, эканоміка скарачалася цягам усяго двух гадоў і страціла за гэты час прыкладна 15% магутнасці.

Буду з Вамі шчыры, часовае пагаршэнне дабрабыту для часткі грамадства – непазбежнае, таму што ў эканоміцы мусяць адбыцца структурныя змены. Сярод іншага гэта рэструктурызацыя альбо ліквідацыя стратных дзяржаўных прадпрыемстваў, у тым ліку калгасаў. Яны з’яўляюцца баластам для развіцця эканомікі.

Акрамя таго, мусіць адбыцца скарачэнне аб’ёму дзяржаўных паслуг. Беларусь займае адно з першых месцаў у Еўропе па колькасці асабовага складу міліцыі, спецслужбаў, арміі. Дворнікаў у нас больш, чымся патрэбна. Увесь сектар жыллёва-камунальных паслуг таксама патрабуе кардынальных зменаў.

Але не ўсё так дрэнна. Для адных рэформы – гэта шанец для раскрыцця свайго патэнцыялу. Напрыклад, маладыя людзі, якія валодаюць замежнымі мовамі ды здольныя засвойваць новыя веды, будуць вельмі запатрабаваныя. Людзі ініцыятыўныя і гатовыя браць на сябе адказнасць, таксама будуць у выйгрышы.

З іншага боку, у выніку пераходу вялікай часткі эканомікі на рынкавыя ўмовы, найбольш могуць страціць працаўнікі ліквідаваных дзяржаўных прадпрыемстваў, якія не здолеюць перакваліфікавацца. Асабліва гэта датычыць жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак. Тая самая сітуацыя з працаўнікамі малаэфектыўных галін эканомікі, такіх як сельская гаспадарка ці тэкстыльная прамысловасць.

Пенсіянерам і іншым сацыяльным групам, якія залежаць ад дзяржаўных выплат, можа падацца, што яны збяднелі. Хаця насамрэч іх прыбыткі мусяць вырасці, але не так хутка як даходы занятых у прыватным сектары.

Каб не адбылося расслаення грамадства, рэфарматары мусяць выраўноўваць магчымасці для ўсіх, у тым ліку:

  • павышаць узровень школьнай і вышэйшай адукацыі, адаптуючы яе да патрэбаў сучаснага рынку працы;
  • спрыяць большай мабільнасці людзей праз фінансаванне цэнтраў павышэння кваліфікацыі, дзіцячых садкоў ці праграм па найме жылля;
  • ствараць роўныя ўмовы вядзення бізнесу, каб не дапусціць да алігархізацыі і манапалізацыі эканомікі;
  • дапрацоўваць мэтавыя праграмы сацыяльнай падтрымкі для беспрацоўных, няздольных да працы, шматдзетных сем’яў і іншых.

Не трэба баяцца рэформаў. Лепш адзін раз перацярпець, чымся трываць у нерэфармаванай эканоміцы бясконца.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

Каждое лекарство может иметь побочные эффекты. Означает ли это, что мы не должны ими пользоваться? Нет. Нужно поставить правильный диагноз, выбрать соответствующие лекарства и следить за их результатами.

Сегодня, больше чем через 25 лет после начала экономической трансформации, почти все постсоциалистические страны живут лучше, чем в т. н. социалистические времена. А наибольшего успеха достигли те, которые начали реформы раньше и проводили их целенаправленно. Среди них – Польша, Чехия, Словакия, Эстония, Литва, Латвия.

Но даже для них переход к рыночным отношениям не был легким, особенно в первые годы. Все эти страны, без исключения, имели сначала экономический спад. При этом он был менее длительный и менее глубокий в странах, которые проводили радикальные реформы. В Польше, которая является, пожалуй, наилучшим примером рыночной трансформации, экономика сокращалась в течение всего двух лет и потеряла за это время примерно 15% своего размера.

Буду с Вами откровенен, временное ухудшение благосостояния для части общества – неизбежно, потому что в экономике должны произойти структурные изменения. Среди прочего, это реструктуризация или ликвидация убыточных государственных предприятий, в том числе колхозов. Они являются балластом для развития экономики.

Кроме того, должно произойти сокращение объема государственных услуг. Беларусь занимает одно из первых мест в Европе по количеству личного состава милиции, спецслужб, армии. Дворников у нас больше, чем нужно. Весь сектор жилищно-коммунальных услуг также требует кардинальных изменений.

Но не все так плохо. Для некоторых реформы – это шанс для раскрытия своего потенциала. Например, молодые люди, которые владеют иностранными языками и способны усваивать новые знания, будут очень востребованы. Люди инициативные и готовые брать на себя ответственность, также будут в выигрыше.

С другой стороны, в результате перехода большой части экономики на рыночные условия, больше всего могут потерять работники ликвидированных государственных предприятий, которые не смогут переквалифицироваться. Особенно это касается жителей небольших городов и деревень. Та же ситуация с работниками малоэффективных отраслей экономики, таких как сельское хозяйство или текстильная промышленность.

Пенсионерам и другим социальным группам, которые зависят от государственных выплат, может показаться, что они обеднели. Хотя на самом деле их доходы должны вырасти, но не так быстро как доходы занятых в частном секторе.

Чтобы не произошло расслоение общества, реформаторы должны выравнивать возможности для всех, в том числе:

  • 1. повышать уровень школьного и высшего образования, адаптируя его к потребностям современного рынка труда;
  • 2. способствовать большей мобильности людей через финансирование центров повышения квалификации, детских садов или программ по найму жилья;
  • 3. создавать равные условия ведения бизнеса, чтобы не допустить олигархизации и монополизации экономики;
  • 4. дорабатывать целевые программы социальной поддержки для безработных, неспособных к работе, многодетных семей и других.

Не надо бояться реформ. Лучше один раз перетерпеть, чем мучаться в нереформированной экономике бесконечно.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Наколькі хуткімі мусяць быць рэформы?

Канешне, беларуская ментальнасць і, у прынцыпе, чалавечая псіхалогія хутчэй абіраюць паступовыя рэформы, чым імклівыя змены. І вось гэтая паступовасць з’яўляецца страшным злом.

Калі Усходняя Еўропа пачынала трансфармацыю, то многія эксперты выступалі акурат за павольныя змены. Напрыклад, сярод іх былі такія людзі, як Нобелеўскі лаўрэат у галіне эканомікі Джозеф Стыгліц ці адзін з найбольш вядомых палітолагаў рэгіёна Адам Пшэворскі. Гэтыя адмыслоўцы настойвалі, што, маўляў, спачатку трэба стварыць эфектыўныя інстытуты, а пасля праводзіць эканамічную трансфармацыю.

Можа, у гэтых словах і ёсць нейкае рацыянальнае зерне. Але ўсе дзяржавы, якія праводзілі рэформы марудна, пацярпелі фіяска. Па вялікім рахунку, значная частка элітаў гэтых краін не праводзіла рэформы, а іх адцягвала, зарабляючы на карупцыйнасці сістэмы. Яны бралі крэдыты пад смешныя працэнты альбо праводзілі г. зв. “прыхватызацыю”. Самыя жахлівыя прыклады – гэта такія краіны, як Малдова ці Украіна, дзе эканамічны дабрабыт на аднаго чалавека ўсё яшчэ меншы, чым у 1989 годзе. У нейкім сэнсе беларуская адмова ад рэформаў і паступовая дэградацыя была больш сумленнай ад раскрадання эканомікі па кавалку алігархамі.

ВУП Украіны
Infogram

Сёння можна пабачыць градуалізм ва Украіне, калі ўлады проста абіраюць, што сёння рэфармаваць, а чаго не чапаць. І ў выніку трансфармацыя не можа прынесці значнага плёну. Бо рэформы мусяць быць хуткімі і комплекснымі. Хоць, безумоўна, дэрэгуляцыю, напрыклад, можна правесці імгненна, а прыватызацыя ўсё адно патрабуе больш часу.

Краіны ж, якія абралі радыкальную трансфармацыю, аказаліся больш паспяховымі. Найлепшыя прыклады – гэта Польшча ды Эстонія. У іх палітыкі ведалі, што яны маюць кароткачасовае “акно магчымасцяў”. Ці як акрэсліваў Лешак Бальцаровіч, “час надзвычайнай палітыкі”, калі рэфарматары маюць крэдыт даверу ад грамадства. І за гэты час трэба было дасягнуць пералому сістэмы, каб рынак пачаў працаваць і прыносіць свае дывідэнды ўсяму грамадству. Болей за тое, трэба было паказаць ранейшым элітам і грамадству, што змены незваротныя і трэба пачынаць жыць па-новаму. Тут дзейнічае просты прынцып: “горкія лекі лепш прымаць адной дозай”, чым расцягваць іх прыём у часе ці выдумляць прычыны, чаму трэба пачаць лячыцца пазней.

Сёння вынікі градуалізму і хуткіх комплексных рэформаў можна пабачыць у тым, як развіваюцца краіны з розным падыходам да тэмпу рэформаў. У Польшчы з улікам падаткаў сярэдні заробак складае амаль $ 1200, а ў Беларусі амаль у тры разы менш. Эстонія стала краінай, дзе ў шэсць разоў болей стартапаў на аднаго чалавека, чым у сярэднім па Еўропе. Грузія да рэформаў Саакашвілі ў эканамічным плане была амаль як Самалі. Але хуткія і шырокія рэформы знішчылі карупцыю, зрабілі дзяржаўнае кіраванне эфектыўным, а ўмовы для бізнесу аднымі з найлепшых у свеце.

Заробкі ў Беларусі і Польшчы
Infogram

Я не хачу сказаць, што ў гэтых краінах усё ідэальна, і імі кіруюць ці кіравалі анёлы. Канешне, гэта не так. Але там ёсць істотнае адрозненне ад Беларусі, дзе рэформаў амаль не было. Сітуацыя ў гэтых краінах таксама іншая, чымся ў Расіі або Украіне, дзе рэформы былі настолькі някомплекснымі, што не мелі асаблівага сэнсу. Дасягнулі поспеху тыя краіны, якія хутка рабілі неабходныя рэформы.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

Конечно, беларуская ментальность и, в принципе, человеческая психология, скорее, выбирают постепенные реформы, чем стремительные изменения. И вот эта постепенность является страшным злом.

Когда Восточная Европа начинала трансформацию, то многие эксперты выступали как раз за медленные изменения. Например, среди них были такие люди, как Нобелевский лауреат в области экономики Джозеф Стиглиц или один из наиболее известных политологов региона – Адам Пшеворский. Эти специалисты настаивали, что, мол, сначала нужно создать эффективные институты, а потом проводить экономическую трансформацию.

Возможно, в этих словах и есть какое-то рациональное зерно. Но все государства, которые проводили реформы медленно, потерпели фиаско. По большому счету, значительная часть элит этих стран не проводила реформы, а их откладывала, зарабатывая на коррупционности системы. Они брали кредиты под смешные проценты либо проводили т.н. «прихватизации». Самые чудовищные примеры – такие страны, как Молдова или Украина, где экономическое благополучие на одного человека все еще меньше, чем в 1989 году. В каком-то смысле беларуский отказ от реформ и постепенная деградация были более честными, чем расхищение экономики по куску олигархами.

ВУП Украіны
Infogram

Сегодня можно увидеть градуализм в Украине, когда власти просто выбирают, что сегодня реформировать, а что не трогать. И в результате трансформация не может принести значительного плода. Ведь реформы должны быть быстрыми и комплексными. Хотя, безусловно, дерегуляцию, например, можно провести мгновенно, а приватизация все равно требует больше времени.

Те же страны, которые выбрали радикальную трансформацию, оказались более успешными. Наилучшие примеры – это Польша и Эстония. Там политики знали, что у них есть кратковременное «окно возможностей». Или, как определяет Лешек Бальцерович, «время чрезвычайной политики», когда реформаторы получают кредит доверия от общества. И за это время нужно было достичь перелома системы, чтобы рынок начал работать и приносить свои дивиденды всему обществу. Более того, нужно было показать прежним элитам и обществу, что изменения необратимы и надо начинать жить по-новому. Здесь действует простой принцип: «горькое лекарство лучше принять за один раз», чем растягивать прием по времени или выдумывать причины, почему нужно начать лечиться позже.

Сегодня результаты градуализма и быстрых комплексных изменений можно увидеть в том, как развиваются страны с различным подходом к темпу реформ. В Польше, с учетом налогов, средняя зарплата составляет почти $ 1200, а в Беларуси почти в три раза меньше. Эстония стала страной, где в шесть раз больше стартапов на одного человека, чем в среднем по Европе. Грузия до реформ Саакашвили в экономическом плане была почти как Сомали. Но быстрые и широкие реформы уничтожили коррупцию, сделали государственное управление эффективным, а условия для бизнеса – одними из лучших в мире.

Заробкі ў Беларусі і Польшчы
Infogram

Я не хочу сказать, что в этих странах все идеально и ими управляют или управляли ангелы. Конечно, это не так. Но там есть существенное отличие от Беларуси, где реформ почти не было. Ситуация в этих странах также иная, нежели в России или Украине, где реформы были настолько некомплексными, что не имели особого смысла. Достигли успеха те страны, которые быстро проводили необходимые реформы.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Чаму Беларусі патрэбная прыватызацыя?

За апошняе дзесяцігоддзе рост беларускай эканомікі сышоў амаль да нуля. Міжнародныя арганізацыі, кшталту Сусветнага банка і МВФ, прагназуюць нізкі тэмп росту беларускай гаспадаркі, які будзе меншы за тэмп росту глабальнай эканомікі. Без кардынальных эканамічных рэформаў, у тым ліку прыватызацыі, Беларусь чакае застой.

Рост ВУП г/г
Infogram

Па-першае, прыватызацыя павялічвае эфектыўнасць прадпрыемстваў. Прыватны ўласнік заўсёды імкнецца павысіць прыбытковасць свайго бізнесу, тады як дзяржава не заўсёды кіруецца эканамічнымі стымуламі. Як прыклад можна ўзгадаць дрэваапрацоўчую галіну ў Беларусі, у якой прыватныя фірмы (аўстрыйскі Kronospan ці літоўскі VMG) – высокарэнтабельныя, а дзяржаўныя фабрыкі – застаюцца стратнымі і патрабуюць дзяржпадтрымкі.

І змена кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў тут не дапаможа. Мы гэта ўжо прахадзілі, а да нас праз гэта прайшоў увесь цывілізаваны свет. Невыпадкова сярод развітых краін няма эканомік з так высокай доляй дзяржаўнай уласнасці, як у Беларусі. Нагадаю, што дзяржаўныя прадпрыемствы ствараюць у нас больш за палову эканомікі.

Па-другое, прыватызацыя ўзмацняе канкурэнцыю. Праблема ў тым, што шматлікія дзяржпрадпрыемствы з’яўляюцца манапалістамі. У металургіі дзейнічае толькі БМЗ, у нафтаперапрацоўцы – толькі “Нафтан” і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, а “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк” маюць больш за палову ўсіх банкаўскіх актываў. Таму натуральным чынам профільныя міністэрствы незацікаўленыя ў прыходзе ў гэтыя галіны новых інвестараў, якія маглі б канкураваць з буйнымі дзяржаўнымі арганізацыямі. А без канкурэнцыі мы з вамі вымушаныя плаціць завышаны кошт за тавары і паслугі, бо ў манапалістаў няма стымулу для павышэння эфектыўнасці.

Па-трэцяе, прыватызацыя дапамагае прыцягнуць замежныя інвестыцыі, што ў сваю чаргу вядзе да назапашвання новых тэхналогіяў і сучасных менеджарскіх навыкаў. У прынцыпе, неабавязкова, каб замежны інвестар набываў менавіта дзяржаўную ўласнасць. Ён можа стварыць фірму з нуля. Але загваздка ў тым, што замежны капітал баіцца ўваходзіць на тыя рынкі, у якіх дамінуе дзяржсектар. Бо досвед падказвае, што дзяржава стварае няроўныя ўмовы вядзення бізнесу для прыватных фірмаў. Таму паслядоўная прыватызацыя магла б стаць для іх выразным сігналам таго, што Беларусь незваротна змяняе свой бізнес-клімат да лепшага.

Па-чацвёртае, прыватызацыя спрыяе мінімалізацыі карупцыі. Чым больш дзяржаўнай уласнасці ў эканоміцы, тым больш важных рашэнняў прымаюць дзяржаўныя службоўцы. А гэта стымул для карупцыі, бо ад чалавечага фактару (а не рынкавага механізма) залежыць, хто атрымае ліцэнзію, хто – высокааплатную працу, а хто – аперацыю без чаргі.

Урэшце прыватызацыя можа быць крыніцай паступленняў у бюджэт, напрыклад, для фінансавай падтрымкі найбольш уразлівых груп насельніцтва падчас правядзення рэформаў. Насамрэч прыбыткі ад продажу дзяржмаёмасці не вельмі вялікія, але ў доўгатэрміновай перспектыве будзе значна больш карысці для бюджэту – бо прададзеныя прадпрыемствы будуць прыносіць больш падаткаў і іх ужо не трэба будзе фінансава падтрымліваць.

Нельга забываць, што прыватызацыя – гэта не толькі продаж дзяржмаёмасці. Гэта таксама павелічэнне долі прыватнага бізнесу ў эканоміцы шляхам стварэння новых і развіцця існых прыватных фірмаў. У беларускіх умовах другі працэс адбываецца вельмі марудна. Таму, калі мы хочам развівацца, выйсце адно – рыхтаваць глебу да асэнсаванай, адкрытай і празрыстай прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

За последнее десятилетие рост беларуской экономики упал почти до нуля. Международные организации, типа Всемирного банка и МВФ, прогнозируют низкий темп роста беларуской экономики, который будет меньше темпа роста глобальной экономики. Без кардинальных реформ, в том числе приватизации, Беларусь ожидает застой.

Рост ВУП г/г
Infogram

Во-первых, приватизация повышает эффективность предприятий. Частный собственник всегда стремится повысить доходность своего бизнеса, тогда как государство не всегда руководствуется экономическими стимулами. Как пример можно вспомнить деревообрабатывающую отрасль в Беларуси, в которой частные фирмы (австрийский Kronospan или литовский VMG) – высокорентабельные, а государственные фабрики остаются убыточными и требуют господдержки.

И смена руководителей госпредприятий здесь не поможет. Мы это уже проходили, а до нас через это прошел весь цивилизованный мир. Неслучайно среди развитых стран нет экономик с такой высокой долей государственной собственности, как в Беларуси. Напомню, что государственные предприятия создают у нас больше половины экономики.

Во-вторых, приватизация усиливает конкуренцию. Проблема в том, что многие госпредприятия являются монополистами. В металлургии действует только БМЗ, в нефтепереработке – только «Нафтан» и Мозырский нефтеперерабатывающий завод, а «Беларусбанк» и «Белагропромбанк» имеют более половины всех банковских активов. Поэтому естественным образом профильные министерства не заинтересованы в приходе в эти отрасли новых инвесторов, которые могли бы конкурировать с крупными государственными организациями. А без конкуренции мы с вами вынуждены платить завышенную цену за товары и услуги, так как у монополистов нет стимула повышать эффективность.

В-третьих, приватизация помогает привлечь иностранные инвестиции, что, в свою очередь, ведет к накоплению новых технологий и современных менеджерских навыков. В принципе, необязательно, чтобы иностранный инвестор приобретал именно государственную собственность. Он может создать фирму с нуля. Но загвоздка в том, что иностранный капитал боится входить на те рынки, в которых доминирует госсектор. Ведь опыт подсказывает, что государство создает неравные условия ведения бизнеса для частных фирм. Поэтому последовательная приватизация могла бы стать для них четким сигналом того, что Беларусь необратимо меняет свой бизнес-климат к лучшему.

В-четвертых, приватизация способствует минимизации коррупции. Чем больше государственной собственности в экономике, тем больше важных решений принимают государственные чиновники. А это стимул для коррупции, так как от человеческого фактора (а не рыночного механизма) зависит, кто получит лицензию, кто – высокооплачиваемую работу, а кто – операцию без очереди.

Наконец приватизация может быть источником поступлений в бюджет, например, для финансовой поддержки наиболее уязвимых групп населения во время проведения реформ. На самом деле доходы от продажи госимущества не очень большие, но в долгосрочной перспективе будет гораздо больше пользы для бюджета: ведь проданные предприятия будут приносить больше налогов и их уже не нужно будет финансово поддерживать.

Нельзя забывать, что приватизация – это не только продажа госимущества. Это также увеличение доли частного бизнеса в экономике путем создания новых и развития существующих частных фирм. В беларуских условиях второй процесс происходит очень медленно. Поэтому, если мы хотим развиваться, выход один – готовить почву к осмысленной, открытой и прозрачной приватизации госпредприятий.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Лібералізацыя і дэрэгуляцыя: чаму гэта важна?

За апошнія тры гады, здавалася б, Беларусь зрабіла ўпэўнены крок на шляху да лібералізацыі эканомікі. Але ці краіна, у якой за самыя дробныя правапарушэнні ў бізнес-дзейнасці пагражае турма, можа мець спрыяльны бізнес-клімат?

Што такое лібералізацыя? Лібералізацыя ў эканамічнай галіне азначае, што ўлады асабліва не перашкаджаюць весці бізнес. Пакуль жа наша дзяржава ўмешваецца ў шматлікія сферы, у якіх яна не патрэбная ці нават шкодная:

Цэны. Да сённяшняга дня ўлады маюць права рэгуляваць цэны на “сацыяльна значныя тавары і паслугі”, напрыклад, на сталовую моркву ці стаматалагічныя паслугі, і могуць умешвацца ў парадак цэнаўтварэння прыватных фірмаў. Я ўжо не кажу пра абсурднасць рэгулявання асартыменту рэстаранаў ці гадзін працы крамаў.

Знешні гандаль. Вось ужо 25 гадоў Беларусь вядзе перамовы дзеля ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Пара ўжо прыняць правілы гульні, да якіх дастасаваўся ўвесь свет.

Банкі. У Беларусі пераважна праз дзяржаўныя банкі выдаюцца грошы розным прадпрыемствам, што стварае няроўныя ўмовы вядзення бізнесу. Тут магіі няма. Калі банкі даюць нейкаму дзяржаўнаму прадпрыемству крэдыт пад смешныя працэнты, то звычайнаму чалавеку ці прыватнаму бізнесу яны будуць вымушаныя даваць крэдыт з павышанай працэнтнай нагрузкай, каб вярнуць страчанае.

Рынак працы. Замест таго, каб ствараць умовы для развіцця бізнесу, дзяржава стварае “вобраз” паспяховасці беларускай эканамічнай мадэлі. Таму ўлады даводзяць да дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў планы па павелічэнні заробкаў і занятасці. Вось толькі кіраванне эканомікай у такім ручным рэжыме раз-пораз вядзе да чарговых эканамічных крызісаў. І прыгожы вобраз лопаецца як мыльная бурбалка.

Ці мы маем чым ганарыцца? Паводле ацэнак Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, які да 2014 года штогод ацэньваў эканамічную трансфармацыю каля 30 постсацыялістычных краін, Беларусь увесь час знаходзілася ў тройцы аўтсайдараў па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці.

Таксама паводле Індэкса эканамічнай свабоды, Беларусь займае непрывабнае месца, хоць і зрабіла рывок за апошні час. Да 2017 года эканамічная свабода ў Беларусі была ніжэйшая за ўзровень эканамічнай свабоды Польшчы з першай паловы 1990-ых. Таму нам яшчэ ёсць над чым працаваць. І не трэба сябе супакойваць даволі добрымі вынікамі Беларусі ў рэйтынгу Сусветнага банка па лёгкасці вядзення бізнесу. Ён не адлюстроўвае ўсіх важных для бізнесу фактараў.

Чаму гэта важна? Дзякуючы лібералізацыі лёс канкрэтнага прадпрыемства залежыць ад яго самога і агульнай кан’юнктуры, а не ад волі нейкага чыноўніка.

На ўзроўні эканомікі лібералізацыя гаспадарчай дзейнасці вядзе да (1) павелічэння канкурэнцыі, (2) стварэння новых працоўных месцаў, (3) прыцягнення замежных інвестыцыяў і ў выніку да (4) росту дабрабыту.

Краіны, якія раней за Беларусь і ў большым маштабе правялі эканамічную лібералізацыю, маюць значна больш прадпрымальнікаў. А значыць і канкурэнцыі ў такой эканоміцы будзе больш.

У сваю чаргу новыя фірмы ствараюць новыя месцы працы, у тым ліку для працаўнікоў з ліквідаваных альбо рэструктурызаваных дзяржпрадпрыемстваў.

Эканамічная свабода – важная перадумова для прытоку замежнага капіталу і сучасных тэхналогій. За 25 гадоў незалежнасці аб’ём прамых замежных інвестыцыяў у беларускую эканоміку склаў $ 19 млрд. Гэта другі з канца паказнік сярод постсацыялістычных краін.

Гэтыя звесткі пацвярджаюць: чым больш эканамічнай свабоды, тым больш заможныя жыхары гэтай краіны. Сярэдні прыбытак грамадзян пяці найбольш свабодных эканомік Еўропы амаль у 2,5 разы большы за даход прадстаўнікоў пяці самых несвабодных.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

За последние три года, казалось бы, Беларусь сделала уверенный шаг на пути к либерализации экономики. Но может ли страна, в которой за самые мелкие правонарушения в бизнес-деятельности грозит тюрьма, иметь благоприятный бизнес-климат?

Что это такое? Либерализация в экономической области означает, что власти особо не препятствуют ведению бизнеса. Пока же наше государство вмешивается во многие сферы, в которых оно не нужно или даже вредит:

● Цены. До сегодняшнего дня власти имеют право регулировать цены на «социально значимые товары и услуги», например, на столовую морковь или стоматологические услуги, и могут вмешиваться в порядок ценообразования частных фирм. Я уже не говорю об абсурдности регулирования ассортимента ресторанов или часов работы магазинов.

● Внешняя торговля. Вот уже 25 лет Беларусь ведет переговоры ради вступления во Всемирную торговую организацию. Пора уже принять правила игры, к которым приспособился весь мир.

● Банки. В Беларуси деньги выдаются различным предприятиям преимущественно через государственные банки, что создает неравные условия ведения бизнеса. Здесь магии нет. Если банки дают некоему государственному предприятию кредит под смешные проценты, то обычному человеку или частному бизнесу они будут вынуждены давать кредит с повышенной процентной нагрузкой, чтобы вернуть утраченное.

● Рынок труда. Вместо того, чтобы создавать условия для развития бизнеса, государство создает «образ» успешности беларуской экономической модели. Поэтому власти доводят до государственных и частных предприятий планы по увеличению зарплат и занятости. Вот только управление экономикой в ​​таком ручном режиме то и дело ведет к очередным экономическим кризисам. И красивый образ лопается как мыльный пузырь.

Есть ли у нас чем гордиться? По оценкам Европейского банка реконструкции и развития, который к 2014 году ежегодно оценивал экономическую трансформацию около 30 постсоциалистических стран, Беларусь постоянно находилась в тройке аутсайдеров по либерализации экономической деятельности.

Также, согласно Индексу экономической свободы, Беларусь занимает неприглядное место, хотя и сделала рывок за последнее время. До 2017 года экономическая свобода в Беларуси была ниже уровня экономической свободы Польши с первой половины 1990-ых. Поэтому нам еще есть над чем работать. И не надо себя успокаивать довольно хорошими результатами Беларуси в рейтинге Всемирного банка по легкости ведения бизнеса. Он не отражает всех важных для бизнеса факторов.

Почему это важно? Благодаря либерализации судьба конкретного предприятия зависит от него самого и общей конъюнктуры, а не от воли какого-то чиновника.

На уровне экономики либерализация хозяйственной деятельности ведет к (1) увеличению конкуренции, (2) созданию новых рабочих мест, (3) привлечению иностранных инвестиций и в результате к (4) росту благосостояния.

Страны, которые раньше Беларуси и в большем масштабе провели экономическую либерализацию, имеют гораздо больше предпринимателей. А значит и конкуренции в такой экономике будет больше.

В свою очередь новые фирмы создают новые места работы, в том числе для работников из ликвидированных либо реструктуризированных госпредприятий.

Экономическая свобода – важная предпосылка для притока иностранного капитала и современных технологий. За 25 лет независимости объем прямых иностранных инвестиций в беларуской экономике составил $ 19 млрд. Это второй с конца показатель среди постсоциалистических стран.

Эти сведения подтверждают: чем больше экономической свободы, тем более состоятельные жители этой страны. Средний доход граждан пяти наиболее свободных экономик Европы почти в 2,5 раза больше дохода представителей пяти самых несвободных.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Наколькі Захад дапамог трансфармаваць Усходнюю Еўропу?

Насамрэч заходні ўплыў на рэформы звычайна куды меншы, чым той, на які спадзяюцца ці якога баяцца. Бо Захад не настолькі цікавіцца Усходняй Еўропай, як думаюць зацятыя прыхільнікі ці праціўнікі ЕС або ЗША.

Ёсць тры асноўныя рэчы, якія трэба тут ведаць.

Па-першае, дапамога ад заходніх урадаў ці міжнародных арганізацый ніколі не была вялікай. Не тое, што для ўсходнееўрапейскіх краін, але Захад сур’ёзна не думаў пра нейкі “План Маршала” нават для Расіі, якая ўсё ж мае вялікае палітычнае значэнне. Пры гэтым краіны, якія праходзілі праз трансфармацыю ў 1990-ых, яшчэ мусілі плаціць заходнім урадам за тыя даўгі, што набралі камуністычныя ўрады. Хоць зважаючы на правальны досвед рэформаў ва Усходняй Германіі, магчыма, гэта і добра, што краіны Усходняй Еўропы не былі залітыя дзяржаўнай фінансавай дапамогай.

Пры гэтым Захад граў ролю мары для многіх краінаў. Яны хацелі далучыцца да Еўрапейскага Саюза, таму праводзілі рэформы, каб стаць бліжэй да Захаду, і прымалі acquis communautaire, усё заканадаўства Еўрапейскага Саюза. Напрыклад, у Польшчы было няважна, як часта змяняліся ўрады і хто прыходзіў ва ўладу – правыя ці левыя, бо ўсе партыі заўсёды мелі той самы прыярытэт – далучэнне да Еўрапейскага Саюза.

Па-другое, ва ўсходнееўрапейскіх рэформах вялікую ролю адыграў заходні бізнес. Новыя тэхналогіі, стандарты ў вядзенні бізнесу і, канешне, замежныя інвестыцыі мелі куды большае значэнне для краінаў, якія праводзілі рэформы, чым фінансавая дапамога заходніх урадаў ці міжнародных арганізацый.

Вось просты прыклад Славакіі. Яна пачала рэформы пазней, чым многія іншыя краіны, бо ў 1990-ых там кіравала “свая версія” Аляксандра Лукашэнкі. Але з канца 1990-ых, разам з пачаткам рэформаў, туды пачалі прыходзіць буйныя замежныя аўтавытворцы. Цяпер у Славакіі выпускаюць аўтамабілі Volkswagen, Škoda, процьма іншых брэндаў робіць сваю прадукцыю і ўвесь час спіс вытворцаў расце. У аўтавытворчасці цяпер працуе амаль 100 тысяч чалавек і гэтыя працоўныя месцы паўсталі дзякуючы замежным інвестыцыям.

Трэцяе і можа быць самае важнае – рэформы праводзяць нацыянальныя палітыкі і эканамісты. МВФ, ЕС ці ЗША, канешне, спрыяюць, дасылаюць дарадцаў, а часам і грошы. Заходнія кампаніі са сваімі фінансамі дапамагаюць абудзіць эканоміку. Але толькі ўласныя эліты вырашаюць, якімі будуць рэформы і ці яны наагул будуць.

Тут можна прывесці процьму гісторый у якасці доказаў. З аднаго боку, як пісаў Андэрс Ослунд, бадай, найлепшы эксперт па ўсходнееўрапейскай трансфармацыі: “Калі на ключавых пасадах у нейкім сектары не было рэфарматараў, то ўся міжнародная дапамога для гэтага сектара марнавалася”. З другога боку, рэфарматары часам адмаўляліся ад замежных парадаў, бо свае ідэі былі куды больш ліберальныя, чым тыя, што прапаноўваў Міжнародны валютны фонд ці Еўрапейскі Саюз.

У рэшце рэшт, кожная краіна сама абірае свой шлях, і Беларусь таму яскравы прыклад – што б там не казалі Захад ці Расія, лёс нашых рэформах у беларускіх руках.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

На самом деле западное влияние на реформы обычно куда меньше, чем то, на которое надеются или которого боятся. Ведь Запад не настолько интересуется Восточной Европой, как думают упорные сторонники или противники ЕС или США.

Есть три основные вещи, которые нужно здесь знать.

Во-первых, помощь от западных правительств или международных организаций никогда не была большой. Не то, что для восточноевропейских стран, Запад всерьез не думал о каком-то «Плане Маршалла» даже для России, которая все же имеет большое политическое значение. При этом страны, которые проходили через трансформацию в 1990-ых, должны были еще и платить западным правительствам за те долги, которые набрали коммунистические правительства. Хотя, несмотря на провальный опыт реформ в Восточной Германии, возможно, это и хорошо, что страны Восточной Европы не были залиты государственной финансовой помощью.

При этом Запад играл роль мечты для многих стран. Они хотели присоединиться к Европейскому Союзу, поэтому проводили реформы, чтобы стать ближе к Западу, и принимали acquis communautaire, все законодательства Европейского Союза. Например, в Польше было неважно, как часто менялись правительства и приходящие во власть – правые или левые, потому все партии всегда имели тот же приоритет – присоединение к Европейскому Союзу.

Во-вторых, в восточноевропейских реформах большую роль сыграл западный бизнес. Новые технологии, стандарты в ведении бизнеса и, конечно, иностранные инвестиции имели куда большее значение для стран, которые проводили реформы, чем финансовая помощь западных правительств или международных организаций.

Вот простой пример Словакии. Она начала реформы позже, чем многие другие страны, так как в 1990-ых там руководила «своя версия» Александра Лукашенко. Но с конца 1990-ых, вместе с началом реформ, туда стали приходить крупные иностранные автопроизводители. В настоящее время в Словакии выпускают автомобили Volkswagen, Škoda, уйма других брендов делает свою продукцию и список производителей всё время растет. В автопроизводстве сейчас работает около 100 тысяч человек, и эти рабочие места возникли благодаря иностранным инвестициям.

Третье и, может быть, самое важное – реформы проводят национальные политики и экономисты. МВФ, ЕС или США, конечно, способствуют, присылают советников, а иногда и деньги. Западные компании со своими финансами помогают разбудить экономику. Но только собственные элиты решают, какими будут реформы и будут ли вообще.

Здесь можно привести уйму историй в качестве доказательств. С одной стороны, как писал Андерс Ослунд, пожалуй, лучший эксперт по восточноевропейской трансформации: «Если на ключевых должностях в каком-то секторе не было реформаторов, то тратилась вся международная помощь для этого сектора». С другой стороны, реформаторы иногда отказывались от зарубежных советов, так как свои идеи были куда более либеральные, чем те, что предлагал Международный валютный фонд или Европейский Союз.

В конце концов, каждая страна сама выбирает свой путь, и Беларусь тому яркий пример – что бы там ни говорили Запад или Россия, судьба наших реформ в беларуских руках.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Чаму эканамічныя рэформы – гэта больш палітыка, чым эканоміка?

Трансфармацыя немагчымая без палітычнага мандата. І тут няма значэння, ці рэфарматар будзе адначасова палітыкам і эканамістам, як Вацлаў Клаўс, ці гэта будуць розныя людзі, як у пары Бендукідзэ-Саакашвілі. Але ў рэшце рэшт рэформам патрэбны лідар ці каманда лідараў, якія возьмуць адказнасць за трансфармацыю, будуць прасоўваць рэформы ў грамадстве і змагацца з іх ворагамі.

Ёсць тры асноўныя прычыны, чаму палітыка мае вялізнае значэнне падчас эканамічнай трансфармацыі.

Па-першае, вырашальную ролю грае палітычная воля. Бо з тэхнічнага пункту гледжання ў рэформах усё досыць проста. Сёння мы можам “у рэжыме live” глядзець, як адбываецца рэфармаванне Украіны і як украінскія палітыкі прытарможваюць трансфармацыю. Гэта паказвае: наколькі б трагічнай не была сітуацыя, калі няма палітычнай волі, то не будзе радыкальных зменаў.

Беларусь з’яўляецца падобным прыкладам – можа менш драматычным, але затое больш яскравым. У нашай краіне ёсць адзін палітык і толькі ён мае права вырашаць, ідзем мы на рэформы ці не.

Па-другое, рэформы патрабуюць палітычных навыкаў. Паводле Кахі Бендукідзэ, “для рэформаў патрэбныя прынамсі тры чалавекі: першы будзе садзіць карупцыянераў, другі будзе рухавіком рэформаў, а трэці будзе іх палітычна прыкрываць”.

Недахоп гэтага палітычнага складніку быў яскрава бачны на прыкладзе Ягора Гайдара. Ён быў таленавітым навукоўцам, але не меў палітычнай вагі, каб дамагчыся рэалізацыі сваіх ідэяў. Таму яго асоба і рынкавая эканоміка застаюцца злом для шырокай грамадскасці ў Расіі.

Рэформам патрэбны лідар, які будзе іх увасабляць, які будзе ў стане патлумачыць грамадству і сваім апанентам, чаму трэба рабіць так ці інакш. Брутальна тлумачыць ці мякчэй – залежыць акурат ад палітычных навыкаў рэфарматараў.

Такім лідарам у Польшчы стаў Лешак Бальцаровіч, у Чэхіі – Вацлаў Клаўс, у Эстоніі – Март Лаар. Бальцаровіч быў спачатку тэхнакратам-эканамістам, а пазней стаў кіраўніком палітычнай партыі. Клаўс вёў рэформы, ад пачатку будучы і палітыкам, і эканамістам. А Лаар быў гісторыкам, стаў прэм’ер-міністрам ў 32 гады і, можа, адзіную кнігу, якую ён прачытаў пра эканоміку да свайго ўступлення на пасаду, была “Свабода выбару” Мілтана Фрыдмана.

Гэта, безумоўна, удача для Эстоніі, што менавіта Фрыдман быў адзіным эканамістам, якога чытаў Лаар. Можа быць, маленькую Эстонію было крыху лягчэй рэфармаваць, чым большыя па памерах краіны. Але ў любым разе Эстонія стала прыкладам паспяховай трансфармацыі.

Па-трэцяе, палітыка мае вялікае значэнне, бо эканамічныя рэформы патрабуюць дэмакратыі. Існуе досыць просты графік, які часта паўтараецца ў літаратуры, прысвечанай рэформам. Адна вось на графіку – гэта палітычныя свабоды. А другая вось – эканамічныя свабоды. Гэты графік паказвае, што існуе карэляцыя паміж тым, колькі свабодаў існуе ў палітычнай сферы, і колькі ў эканамічнай.

Дэмакратыя стварае сістэму супрацьваг, адбываецца ратацыя палітычных элітаў, а медыі і грамадзянская супольнасць кантралююць і ціснуць на палітыкаў. У рэшце рэшт, можна заўсёды абраць замест рэфарматараў папулістаў і вярнуцца ў мінулае.

І, можа, магчымасць гэтага выбару дапамагае развянчаць адзін вялікі міф: маўляў, палітыкі, якія праводзяць рэформы, з’яўляюцца ледзь не камікадзэ, якіх будуць ненавідзець пакаленні нашчадкаў. Але ў практыцы многія рэфарматары ў сваіх краінах застаюцца досыць паважанымі людзьмі, якія могуць выйграваць выбары пасля правядзення балючых рэформаў. Вацлаў Клаўс пачынаў рэформы як міністр фінансаў, пасля быў прэм’ерам, спікерам парламента і прэзідэнтам краіны.

Хоць гэта зноў жа залежыць ад якасці ранейшай камунікацыі, бо ворагі зменаў заўсёды будуць маляваць рэфарматараў бесчалавечнымі людзьмі, якія не зважаюць на сацыяльныя кошты. Таму, калі лідары трансфармацыі не будуць мець палітычных навыкаў, гэты іх негатыўны вобраз урэшце пераможа.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

Трансформация невозможна без политического мандата. И здесь нет значения, реформатор будет одновременно политиком и экономистом, как Вацлав Клаус, или это будут разные люди, как в паре Бендукидзе-Саакашвили. Но в конце концов реформам нужен лидер или команда лидеров, которые примут ответственность за трансформацию, будут продвигать реформы в обществе и бороться с их врагами.

Есть три основные причины, почему политика имеет огромное значение во время экономической трансформации.

Во-первых, решающую роль играет политическая воля. Ведь с технической точки зрения в реформах все достаточно просто. Сегодня мы можем «в режиме live» смотреть, как происходит реформирование Украины и как украинские политики притормаживают трансформацию. Это показывает: насколько бы трагической ни была ситуация, когда нет политической воли, то не будет радикальных изменений.

Беларусь является подобным примером, может менее драматичным, но зато более ярким. В нашей стране есть один политик и только он вправе решать, идем мы на реформы или нет.

Во-вторых, реформы требуют политических навыков. Согласно Кахе Бендукидзе, «для реформ нужны по крайней мере три человека: первый будет сажать коррупционеров, второй будет двигателем реформ, а третий будет их политически прикрывать».

Недостаток этой политической составляющей был ярко виден на примере Егора Гайдара. Он был талантливым ученым, но не имел политического веса, чтобы добиться реализации своих идей. Поэтому его личность и рыночная экономика остаются злом для широкой общественности в России.

Реформам нужен лидер, который будет их воплощать, который будет в состоянии объяснить обществу и своим оппонентам, почему нужно делать так или иначе. Брутально объяснять или мягче – зависит как раз от политических навыков реформаторов.

Таким лидером в Польше стал Лешек Бальцерович, в Чехии – Вацлав Клаус, в Эстонии – Март Лаар. Бальцерович был сначала технократом-экономистом, а позже стал руководителем политической партии. Клаус вел реформы, будучи сначала и политиком, и экономистом. А Лаар был историком, стал премьер-министром в 32 года и, может быть, единственной книгой, которую он прочитал об экономике до своего вступления в должность, была «Свобода выбора» Милтона Фридмана.

Это, безусловно, удача для Эстонии, что именно Фридман был единственным экономистом, которого читал Лаар. Может быть, маленькую Эстонию было немного легче реформировать, чем большие по размерам страны. Но в любом случае она стала примером успешной трансформации.

В-третьих, политика имеет большое значение, так как экономические реформы требуют демократии. Существует достаточно простой график, который часто повторяется в литературе, посвященной реформам. Одна ось на графике – это политические свободы. А вторая – экономические. Этот график показывает, что существует корреляция между тем, сколько свобод существует в политической сфере и сколько в экономической.

Демократия создает систему противовесов, происходит ротация политических элит, а медиа и гражданское общество контролируют и давят на политиков. В конце концов, можно всегда вместо реформаторов выбрать популистов и вернуться в прошлое.

И, скорее всего возможность этого выбора помогает развенчать один большой миф: мол, политики, которые проводят реформы, являются чуть ли не камикадзе, которых будут ненавидеть поколения потомков. Но на практике многие реформаторы в своих странах остаются достаточно уважаемыми людьми, которые могут выигрывать выборы после проведения болезненных реформ. Вацлав Клаус начинал реформы как министр финансов, после был премьером, спикером парламента и президентом страны.

Хотя это опять же зависит от качества прежней коммуникации, так как враги изменений всегда будут рисовать реформаторов бесчеловечными людьми, которые не обращают внимания на социальные цены. Поэтому, когда лидеры трансформации не будут иметь политических навыков, этот их негативный образ в конце концов победит.

ЧитатьСвернуть текстовую версию

Што будзе, калі не будзе рэформ?

Зручней адказаць, чаго не будзе. Краху эканамічнай сістэмы дакладна не будзе. Але мы ніколі не станем багатай краінай, а наша моладзь надалей будзе кіравацца за мяжу, каб там рэалізаваць свой патэнцыял. У выніку эканамічнага застою, старэння насельніцтва і працоўнай эміграцыі з Беларуссю будзе адбывацца тое, што з нашымі вёскамі, – працэс вымірання.

Ёсць эканамісты, якія крытыкуюць рынкавыя рэформы, а тым больш хуткія рынкавыя рэформы, за тое, што яны вядуць да высокіх коштаў, прынамсі часова і прынамсі для часткі грамадства. І гэта праўда! Таму рэформы патрабуюць сацыяльнай падтрымкі для неабароненых груп насельніцтва. Але праўда і тое, што стрымліванне рэформ каштуе яшчэ больш, чым іх правядзення.

Я патлумачу гэта на прыкладзе Беларусі і Польшчы.

Беларусь і Польшча – краіны, якія 30 гадоў таму былі на падобным узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця і мелі падобныя эканамічныя сістэмы. Паводле некаторых падлікаў МВФ і Сусветнага банка, пад канец 1980-ых беларуская эканоміка была нават больш паспяховай.

Аднак з пачаткам 1990-ых краіны абралі зусім супрацьлеглыя мадэлі трансфармацыі. Польская эканоміка хутка наблізілася да рынкавай і сёння лічыцца адной з самых рэфармаваных і паспяховых сярод постсацыялістычных краін. А беларуская эканоміка наадварот – яна ўвесь час была і застаецца адной з найменш рэфармаваных.

Некаторыя запярэчаць, маўляў, Польшча – не Беларусь, яна не была ў Савецкім Саюзе. Сапраўды, развал СССР значна мацней закрануў Беларусь, чым Польшчу. Але і ўплыў пачатковых умоваў на вынікі трансфармацыі памяншаецца з цягам часу, а актуальная эканамічная палітыка наадварот набірае значэння. Для параўнання, распад СССР аднолькава моцна закрануў Беларусь і краіны Балтыі. Толькі гэта не перашкодзіла ім правесці рэформы, уступіць у Еўрасаюз і стаць багацейшымі за Беларусь.

Беларуская эканоміка магла хутка развівацца ў 2000-ыя гады дзякуючы надзвычай шчодрым субсідыям у выглядзе танных расійскіх энергарэсурсаў. Але “час Эльдарада” мінуў, а ўнутраныя механізмы росту вычарпаныя. У выніку Беларусь і так вымушаная правесці грунтоўныя рынкавыя рэформы, ад якіх доўгі час адмаўлялася.

ВУП
Infogram

Адкладанне рэформаў у часе мае свае эканамічныя і сацыяльныя наступствы. Паглядзіце, на фоне Польшчы Беларусь вылучаецца эканамічнай адсталасцю, нізкімі заробкамі і слабой пакупніцкай здольнасцю, дэмаграфічным крызісам і высокім узроўнем эміграцыі, нізкай працягласцю жыцця, а таксама рознымі сацыяльнымі праблемамі.

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні
Infogram

Дарэчы, наконт вёсак – Вы ведаеце, колькі актыўных прыватных фермерскіх гаспадарак існуе ў Беларусі? А колькі іх у Польшчы? Там іх амаль у 550 разоў болей.

За 27 гадоў пасля распаду СССР можна было ўжо даўно правесці аграрную рэформу – прыватызаваць зямлю, ліквідаваць калгасы, стварыць роўныя ўмовы для фермерскіх гаспадарак і дзяржаўных сельскагаспадарчых арганізацыяў. Але мы абралі “свой шлях”. Таму беларуская вёска сёння вымірае, а польская – калі не квітнее, то прынамсі развіваецца.

Калі вы хочаце ведаць, што будзе з нашай эканомікай, калі не будзе рэформаў, зірніце на звычайную беларускую вёску. Магчыма, у эканоміцы будуць асобныя поспехі (напрыклад, у сектары ІТ), але агульнага фону гэта не зменіць.

ЧытацьЗачыніць тэкставую версію

Проще ответить, чего не будет. Краха экономической системы точно не будет. Но мы никогда не станем богатой страной, а наша молодежь в дальнейшем будет уезжать за границу, чтобы там реализовать свой потенциал. В результате экономического застоя, старения населения и трудовой эмиграции с Беларусью будет происходить то, что с нашими деревнями, ̶ процесс вымирания.

Есть экономисты, которые критикуют рыночные реформы, а тем более быстрые рыночные реформы, за то, что они ведут к высоким ценам, по крайней мере, временно и по крайней мере для части общества. И это правда! Поэтому реформы требуют социальной поддержки для уязвимых групп населения. Но правда и то, что сдерживание реформ стоит еще больше, чем их проведение.

Я объясню это на примере Беларуси и Польши.

Беларусь и Польша – страны, которые 30 лет назад были на похожем уровне социально-экономического развития и имели схожие экономические системы. По некоторым подсчетам МВФ и Всемирного банка, к концу 1980-ых беларуская экономика была даже более успешной.

Однако с началом 1990-х страны избрали совершенно противоположные модели трансформации. Польская экономика быстро приблизилась к рыночной и сегодня считается одной из самых реформированных и успешных среди постсоциалистических стран. А беларуская экономика наоборот: она ​​все время была и остается одной из наименее реформированных.

Некоторые возразят, мол, Польша не Беларусь, она не была в Советском Союзе. Действительно, развал СССР гораздо сильнее затронул Беларусь, чем Польшу. Но и влияние начальных условий на результаты трансформации уменьшается с течением времени, а актуальная экономическая политика наоборот набирает значения. Для сравнения, распад СССР одинаково сильно затронул Беларусь и страны Балтии. Только это не помешало им провести реформы, вступить в Евросоюз и стать богаче Беларуси.

Беларуская экономика могла быстро развиваться в 2000-е годы благодаря чрезвычайно щедрым субсидиям в виде дешевых российских энергоресурсов. Но «время Эльдорадо» истекло, а внутренние механизмы роста исчерпаны. В результате Беларусь и так вынуждена провести основательные рыночные реформы, от которых долгое время отказывалась.

ВУП
Infogram

Отложение реформ во времени имеет свои экономические и социальные последствия. Посмотрите, на фоне Польши Беларусь выделяется экономической отсталостью, низкими зарплатами и слабой покупательной способностью, демографическим кризисом и высоким уровнем эмиграции, низкой продолжительностью жизни, а также различными социальными проблемами.

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні
Infogram

Кстати, насчет деревень – Вы знаете, сколько активных частных фермерских хозяйств существует в Беларуси? А сколько их в Польше? Там их почти в 550 раз больше.

За 27 лет после распада СССР можно было уже давно провести аграрную реформу – приватизировать землю, ликвидировать колхозы, создать равные условия для фермерских хозяйств и государственных сельскохозяйственных организаций. Но мы выбрали «свой путь». Поэтому беларуская деревня сегодня вымирает, а польская если не процветает, то, по крайней мере, развивается.

Хотите знать, что будет с нашей экономикой, если не будет реформ – взгляните на обычную беларускую деревню. Возможно, в экономике будут отдельные успехи (например, в секторе IT), но общего фона это не изменит.

ЧитатьСвернуть текстовую версию